| Адкрыццё араторыя адбылося ў Дзятлаве |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 04.10.2015 22:10 |
|
Першым пунктам праграмы была Эўхарыстыя. У гаміліі кс. Здзіслаў Пікула SDB засяродзіў увагу прысутных на ролі духоўнага выхавання ў жыцці кожнага чалавека, магчымасці кожнага юнака альбо дзяўчыны знайсці час, каб ахвяраваць яго Богу, дадаўшы, што адным з такіх месцаў з’яўляецца араторый. Гамілію святар завяршыў словамі св. Яна Боско: “Нагамі хадзіце па зямлі, а сэрцам жывіце ў небе”. (AG)
Фота www.sdb.by |


3 кастрычніка гасцінна адкрыў свае дзверы для дзяцей і моладзі араторый імя благаслаўлёных мучанікаў з Познані ў Дзятлаве (Гродзенская дыяцэзія).
для друку