| У дзіцячым араторыі ў Смаргоні адбылося адкрыццё новага навучальнага года |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 06.10.2015 12:21 |
|
Святы Ян Боско перад тым, як знайсці сталы прытулак для свайго араторыя, быў вымушаны з хлопцамі вандраваць з аднаго месца на другое. Змяніць некалькі пляцовак у гарадскім парку і на тэрыторыі касцёла трэба было і дзецям разам з аніматарамі і памочнікамі. Каманды выконвалі заданні, пазначаныя на «маршрутным лісце прыгод». Пагуляўшы ў каляровую хусту, станцаваўшы з радасцю банс, зрабіўшы адзін аднаму камплімент і шмат іншага, удзельнікі па салезіянскай традыцыі паслухалі слоўка. Ксёндз Павел Шчарбіцкі SDB распавёў гісторыю пра маленькага хлопчыка, які першым знайшоў кветку-шчасця. І толькі даверыўшыся свайму тату, ён здолеў сарваць гэтую кветку, якая расла далёка ўнізе на адным з выступаў абрыву. Як пажаданне для ўсіх прысутных, прагучаў заклік і ў адносінах з нябесным Татам мець такі давер, як у гэтай гісторыі. (AG)
Фота www.sdb.by |


4 кастрычніка ў дзіцячым араторыі ў Смаргоні адбылося традыцыйнае адкрыццё новага навучальнага года. «Прыгоды з ксяндзом Боско» пачаліся святой Імшой, пасля дзеці разам з бацькамі былі запрошаны ў араторый для далейшага працягу вандроўкі.
для друку