Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Адбудзецца перэгрынацыя мініяцюр духоўных сімвалаў Сусветнага дня моладзі
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
11.10.2015 14:24

Каардынатар СДМ у Беларусі кс. Антоні Грэмза і моладзь душпастырства «OPEN» у г. Гродна запрашаюць душпастыраў моладзі і саму моладзь гродзенскіх парафій 17 кастрычніка на святую Імшу ў касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі.

У межах падрыхтоўкі да Сусветнага дня моладзі адбудзецца малітва і асвячэнне мініяцюр крыжа і абраза Маці Божай Salus Populi Romani — духоўных сімвалаў СДМ.

Пачатак Імшы ў 19.00.

Падчас Імшы плануецца асвячэнне духоўных сімвалаў і ўрачыстае ўручэнне іх дэлегацыям моладзі з кожнай парафіі г. Гродна. Пасля адбудзецца презентацыя з перэгрынацыі крыжа і абраза СДМ у Беларусі і сумесная сустрэча ў залах пад касцёлам.



 

Мэтай сустрэчы з’яўляецца духоўная і арганізацыйная падрыхтоўка да Сусветнага дня моладзі, які пройдзе ў Кракаве (Польшча) у 2016 г., а таксама правядзенне перад ім перэгрынацыі мініяцюры крыжа і абраза сярод моладзі кожнай парафіі Гродна.

Такое ўручэнне мініяцюр духоўных сімвалаў СДМ плануецца ў бліжэйшы час для моладзі ўсіх дыяцэзій Беларусі.


 

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.