| У Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшоў дзень духоўных разважанняў |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 12.10.2015 12:11 |
|
Духоўным кіраўніком чарговага “дня засяроджанасці” для навучэнцаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне стаў кс. Віталій Дабраловіч, дырэктар дабрачыннага каталіцкага таварыства “Caritas”. Падчас канферэнцый святар спрабаваў скіраваць думкі i ўвагу семінарыстаў на тых, хто знаходзіцца ў найбольшай патрэбе, і задумацца над тым, як можна ім дапамагчы. Таксама святар падкрэсліў, што любоў да бліжняга, якая грунтуецца на любові да Бога, з’яўляецца абавязкам і неад’емнай часткай жыцця кожнага веруючага і ўсёй касцёльнай супольнасці.
(AG) |
| Фотарэпартаж |


Касцёл у сваім навучанні прадугледзіў дні, калі прапануе вернікам вызваліцца ад празмерных знешніх клопатаў і прывязанасці да зямных справаў, каб цалкам акунуцца ў атмасферу малітвы, цішыні і засяроджанасці. Для будучых святароў гэта асаблівы час ласкі, які дапамагае глыбей пазнаць саміх сябе, аднавіць сувязь з Хрыстом і адкрыцца на Яго любоў.
для друку