Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дзень малітвы за сем’і адбудзецца ў Гродзенскай дыяцэзіі (+матэрыялы)
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
16.10.2015 23:02

18 кастрычніка ва ўсіх касцёлах і капліцах Гродзенскай дыяцэзіі будуць маліца за сем’і. Дыяцэзіяльны дзень малітвы за сем’і ўстанавіў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, пажаданнем якога з’яўляецца тое, каб гэты дзень з’яднаў усіх вернікаў дыяцэзіі ў малітве аб нашых сем’ях.

У гэты дзень вернікі дыяцэзіі асабліва будуць маліцца за ўсе сем’і, асабліва памятаючы аб тых, якія перажываюць розныя крызісы.

На дыяцэзіяльны дзень малітвы спецыяльна падрыхтаваны матэрыялы для выкарыстання падчас літургіі, якія можна спампаваць у файле для Word: па-беларуску, па-польску.

Праграма малітвы Гродзенскай дыяцэзіі за сем’і ахоплівае ўсе парафіі дыяцэзіі.

Падчас галоўнай святой Імшы вернікі заахвочваюцца да аднаўлення сужэнскіх абяцанняў.

Таксама ва ўсіх парафіях пройдзе адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, якую будуць праводзіць сем’і.

На заканчэнне кожнай святой Імшы, непасрэдна перад благаслаўленнем, неабходна прамовіць малітву Святога Айца Францішка за сем’і.

Падчас кожнай святой Імшы святарам неабходна прамовіць гамілію на аснове літугічных чытанняў дадзенага дня разам з нагадваннем зместу сужэнскіх абяцанняў.

Святарам неабходна заахвоціць да актыўнага ўключэння ў літургію членаў сем’яў (каментарыі, літургічныя чытанні, рэспансарыйны псальм, малітва вернікаў і г.д.).

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.