Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Тралейбус з заклікам захаваць жыццё ненароджаных запусцілі ў Гродне
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
14.10.2015 20:51

«Урачы Гродна — за жыццё» пад такой назвай 14 кастрычніка стартавала акцыя ў Гродне ў падтрымку пачатага жыцця, і менавіта з такім тэкстам сацыяльнай рэкламы па гарадскіх вуліцах будзе ездзіць тралейбус, які асвяцілі прадстаўнікі Праваслаўнай Царквы і Каталіцкага Касцёла.

Ініцыятарам акцыі стаў кс. Мікалай Ціхановіч, які перад тым, як распачаць служэнне на Віцебшчыне, быў душпастырам службы аховы здароўя г. Гродна.

Як адзначае кіраўнік руху Prolife у Гродне Марына Валачкова, вельмі радуе, што ўрачы горада паўсталі з такой ініцыятывай, а таксама ўпершыню афіцыйна заявілі аб тым, што жыццё чалавека пачынаецца з моманту зачацця.

У выніку ў запуску акцыі прынялі ўдзел: Гродзенскі Цэнтр абароны жыцця і сям’і «РадзіМа», каардынацыйная рада па пытаннях абароны мацярынства і сямейных каштоўнасцяў Гродзенскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы і Каталіцкае душпастырства службы аховы здароўя г. Гродна.

Ініцыятыву таксама падтрымалі Гродзенскі абласны клінічны перынатальны цэнтр і Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.


Сродкі на выклейку тралейбуса збіралі як асабістае ахвяраванне ад медыкаў горада. Гродзенскае тралейбуснае кіраванне прадставіла аўтобус бясплатна.

Сярод заклікаў, якія размешчаны на тралейбусе: «Дзякуй, матуля за жыццё!», «Беражы мяне, мама!», «Я буду радаваць цябе», «Я буду цябе здзіўляць».

Як адзначаюць адказныя за акцыю, мэтай з’яўляецца паказаць не толькі пазітыўнасць мацярынства, але звярнуць увагу цяжарных жанчынаў і стрымаць іх ад страшнага рашэння аборту — забойства ўласнага дзіцяці.

(AYU)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.