Рэліквіі бл. Цэліны Бажэнцкай прыбылі ў парафіяльную святыню ў Малой Бераставіцы |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
18.10.2015 18:02 |
Гісторыя жыцця бл. Цэліны Бажэнцкай вельмі цікавая. Яна нарадзілася ў 1833 г. у Антовілі каля Оршы. Па волі бацькоў выйшла замуж за Юзафа Бажэнцкага з Абрэмшчыны, хоць з дзяцінства хацела служыць Богу як сястра законная. Дваіх дзяцей пахавала, дваіх выгадавала. У 41 год аўдавела. Пасля смерці мужа рэалізавала жаданне, якое мела з дзяцінства: калі старэйшая дачка выйшла замуж, разам з малодшай дачкой Ядвігай благаслаўлёная Цэліна стала заснавальніцай новай супольнасці Сясцёр Змёртвыхпаўстанак.
Іерарх звярнуў увагу на заслугі благаслаўлёнай Цэліны ў галіне духоўнага выхавання людзей, сярод якіх яна жыла і працавала, даючы сведчанне даверу Богу ў кожнай сітуацыі жыцця. Кс. Юрый Марціновіч
|