Пачалася перэгрынацыя мініяцюр духоўных сімвалаў СДМ сярод моладзі Гродна |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
|
19.10.2015 15:50 |
17 кастрычніка ў гродзенскім касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі адбылoся асвячэнне мініяцюр духоўных сімвалаў Сусветнага дня моладзі – крыжа і абраза Маці Божай Salus Populi Romani – і ўручэнне іх дэлегацыям моладзі парафій г. Гродна.
Мэтай стала духоўная і арганізацыйная падрыхтоўка да Сусветнага дня моладзі, які пройдзе ў Кракаве (Польшча) у 2016 г., а таксама правядзенне перад ім перэгрынацыі мініяцюры крыжа і абраза сярод моладзі кожнай парафіі Гродна.
Асвячэнне духоўных сімвалаў СДМ адбылося на святой Імшы, у якой прынялі ўдзел маладыя вернікі розных гродзенскіх парафій са сваімі душпастырамі, а таксама моладзь з Нігерыі. Імшу ўзначаліў каардынатар СДМ у Беларусі кс. Антоні Грэмза.
Пасля Імшы кс. Антоні Грэмза ўручыў моладзі мініяцюры крыжа і абраза Маці Божай Salus Populi Romani.
Таксама святар прадставіў прысутным прэзентацыю аб тым, як сустракалі сімвалы СДМ у Беларусі, і ролік, у якім моладзь запрашаецца на СДМ у Кракаве.
(AG) Фота кс. Антонія Грэмзы
|
Фотарэпартаж |