Біскуп Аляксандр Кашкевіч сустрэўся з медыкамі, міліцыянерамі і настаўнікамі ў Астраўцы |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
23.10.2015 11:16 |
У Астравецкім раённым шпіталі біскуп сустрэўся з медперсаналам, а таксама з часткай хворых. Звяртаючыся да працаўнікоў службы аховы здароўя, іерарх падзякаваў ім за адданае служэнне сярод тых, хто мае патрэбу ў медыцынскай апецы, і заахвоціў не стамляцца служыць людзям кожны дзень далей.
Затым біскуп наведаў гімназію №1 г. Астраўца, дзе сустрэўся з настаўнікамі. Падчас сустрэчы іерарх падзякаваў ім за працу выхавання новых пакаленняў. Кажучы аб ролі педагога сёння, гродзенскі ардынарый адзначыў, што гэта адказная задача – перадаваць веды і выхоўваць давераных ім дзяцей і моладзь. Іерарх назваў гэта цяжкім і важным выклікам, таму што ў настаўніку сёння маюць патрэбу дзеці і моладзь, якія шукаюць узораў, зыходных пунктаў.
Карыстаючыся нагодай, пробашч парафіі Свв. Космы і Дам’яна ў Астраўцы кс. Юзаф Багдзевіч пры сустрэчы з працаўнікамі службы аховы здароўя, міліцыянерамі і настаўнікамі падзякаваў ім за плённае супрацоўніцтва і цёплыя адносіны, якія існуюць паміж Касцёлам і гэтымі арганізацыямі.
Кс. Юрый Марціновіч |
Фотарэпартаж |