Араторый у Дзятлаве адзначыў свой першы дзень нараджэння |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
26.10.2015 10:56 |
24 кастрычніка араторый імя блл. мучанікаў з Познані ў Дзятлаве адзначыў першы дзень нараджэння. У святкаванні прынялі ўдзел дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB, Рэгіянальны настаяцель Рэлігійнай каталіцкай місіі «Таварыства св. Францішка Сальскага» кс. Віктар Гайдукевіч SDB, салезіяне, сёстры салезіянкі, святары і прадстаўнікі араторыяў са Смаргоні, Бараўлян і Мінска. Урачыстасць пачалася Эўхарыстыяй, якую ўзначаліў біскуп Аляксандр Яшэўскі. Іерарх звярнуў увагу на важнасць стварэння такога асяроддзя для дзяцей і моладзі, якое дазволіла б выхаваць сапраўдных хрысціян і сумленных грамадзян нашай Бацькаўшчыны, адзначыўшы, што менавіта такім асяроддзем з’яўляецца араторый. «Салезіянскі араторый — гэта гасцінны дом, у якім ты заўсёды знойдзеш сям’ю; гэта парафія, у якой табе дапамогуць спаткацца з жывым Хрыстом; гэта школа, якая рыхтуе да жыцця; і ўрэшце, гэта пляцоўка, дзе сябры могуць сустракацца і весела праводзіць час», — сказаў біскуп. Іерарх дадаў, што велізарную ролю ў духоўным выхаванні дзяцей адыгрывае сям’я (маці, бацька, бабуля, дзядуля), таму менавіта ад таго, наколькі бацькі будуць удзельнічаць у выхаванні дзяцей, залежыць будучыня. (AG)
Фота www.sdb.by |