Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| У навагрудскім доме сясцёр назарэтанак адбылася сустрэча для дзяўчат |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 29.10.2015 12:40 |
|
Тэмай сустрэчы была Божая ласка ў сакрамэнце пакаяння. Дзяўчаты разам маліліся, чыталі Божае слова, дзяліліся сваёй верай і весела бавілі час у гульнях. Канферэнцыі і гаміліі, якія прамаўлялі ксяндзы Юрый Жыгарын, Мікалай Ціхановіч, айцец Ян Асіповіч, а таксама сёстры назарэтанкі, рабілі больш блізкім для ўдзельніц сустрэчы вобраз Добрага і Аздараўляючага Пана. Час прайшоў вельмі хутка, але ўдзельніцы спадзяюцца, што радасць ад сустрэчы надоўга застанецца ў іх сэрцах і памяці. Усе жадаючыя запрашаюцца на наступную сустрэчу ў пачатку студзеня.
С. Клара Святой Тройцы (АлГ), (AG) |
| Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


З 25 па 28 кастрычніка ў доме сясцёр назарэтанак у Навагрудку сабраліся 45 дзяўчат з Ліды, Гродна, Навагрудка, Геранён, Наваельні і Шчучына.
для друку