| У Лідзе прайшоў дзень засяроджання для міністрантаў |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 30.10.2015 11:08 |
|
Хлопцы з Ліды праводзілі гэты сонечны дзень з малітвай, вясёлым настроем і разнастайнымі мерапрыемствамі, арганізаванымі кс. Юрыем Гурскім. Важна было данесці да хлопцаў, што для хрысціянства мужчына — гэта чалавек адказнасці і адначасова ахвярнасці, сапраўднае разуменне гэтых аспектаў змяшчаецца ў прыкладзе Езуса Хрыста, Бога і Чалавека, які бярэ адказнасць за ўсё чалавецтва на сябе і менавіта таму Яго называюць Збаўцам.
Акрамя малітвы, хлопцаў чакала мноства цікавых конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў, гульні ў тэніс і футбол, маляванне. Віктарына па ведах літургічнай службы, якую праводзілі старэйшыя міністранты парафіі, зацікавіла ўдзельнікаў займальнымі і складанымі пытаннямі. Яны паказалі выдатныя веды аб святой Імшы і гісторыі Касцёла, сталі дружнай і адказнай камандай. |
| Фотарэпартаж |


29 кастрычніка ў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе адбыўся дзень засяроджання для міністрантаў. Ён прайшоў у час школьных канікул і стаў для ўдзельнікаў выдатнай магчымасцю наблізіцца да Бога і карысна правесці час для духоўнага развіцця.
для друку