Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Музычны гурт семінарыі ў Гродне «Ave» выступіў у гродзенскай турме
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
01.11.2015 17:39

З нагоды святкавання Дня маці музычны гурт «Ave» Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне выступіў перад працаўнікамі гродзенскай турмы. Сваёй творчасцю семінарысты мелі магчымасць не толькі нагадаць аб ролі маці ў жыцці кожнага чалавека, але наблізіць постаць Хрыста асабліва да тых, хто непрадумана страціў сапраўдную свабоду, але шукае сэнс жыцця.

Гурт удзячны кіраўніцтву турмы за запрашэнне і цёплы прыём.

Музычны гурт «Ave» семінарыі ў Гродне быў заснаваны ў 1993 годзе і з таго моманту з’яўляецца важнай часткай семінарыйнай супольнасці. Склад гурта з таго часу змяняўся ўжо не адзін раз, але галоўная мэта яго існавання гурта застаецца тая самая – праслаўленне Бога.

З часу свайго заснавання гурт (назва гурта з лацінскай мовы перакладаецца як радаснае прывітанне «Вітай», з якім звярнуўся да Панны Марыі Арханёл Габрыэль) прымаў у шматлікіх малітоўных сустрэчах Гродзенскай дыяцэзіі: сустрэчы моладзі, урачыстасці ў Тракелях, канцэрты на ўрачыстасць Хрыста Валадара сусвету і на Божае Аб’яўленне, канцэрты ў музеі рэлігіі і іншых месцах. Падчас іх удзельнікі гурта дзяліліся сваёй верай, талентам і імкненнем праслаўляць Бога.

Апрача канцэртаў, гурт запісаў некалькі музычных альбомаў, у склад якіх увайшлі і творы, напісаныя самімі ўдзельнікамі гурта.
.
Паводле www.wsd.grodnensis.by

(AG)

 

 

Фота www.wsd.grodnensis.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.