Айцы піяры наведалі магілы памерлых братоў, якія працавалі ў Беларусі |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
06.11.2015 14:03 |
Ва ўспамін усіх памерлых вернікаў айцы піяры са Шчучына (Гродзенская дыяцэзія) ушанавалі памяць спачылых братоў супольнасці. Каталіцкі Касцёл заклікае сваіх вернікаў маліцца за ўсіх памерлых, асаблівым чынам у лістападзе, наведваючы магілы сваіх родных і блізкіх, а таксама ўдзельнічаючы ва ўрачыстасцях, прысвечаных памяці памерлых.У гэтыя дні вернікі ўспамінаюць у малітвах у першую чаргу пра бацькоў, бабуль і дзядуляў, сваякоў, якія адышлі ў вечнасць. Айцы піяры ў гэтыя дні таксама ўшанавалі памяць памерлых братоў, якія належаць да іх супольнасці, і наведалі месца іх пахавання. У Лідзе (Гродзенская дыяцэзія) пахаваны пробашч і апошні рэктар былога піярскага калегіума (зараз праваслаўная царква) а. Клімент Марыян Чабаноўскі SP, а таксама былы лідскі дэкан а. Станіслаў Роек SP, а ў Крамяніцы - а. Станіслаў Петраш SP. Часы, калі піяры працавалі ў Беларусі, былі нялёгкімі, многія з братоў былі запалоханы і выгнаны з парафій, але, нягледзячы ні на што, святары заставаліся вернымі свайму пакліканню і прысвяцілі шмат гадоў жыцця служэнню на гэтых землях. Гэта могуць пацвердзіць людзі, якія сустракаліся з імі. А. Віталій Слука SP, (MV), (AG) Фота а. Віталія Слукі SP |
Фотарэпартаж |