У смаргонскім араторыі адбылося музычнае шоў для дзяцей |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
09.11.2015 11:29 |
Пасля святой Імшы для дзяцей пачалася праграма, якую падрыхтавала с. Валянціна Кот FMA разам з памочнікамі аніматараў. Дзеці маглі паспяваць, патанцаваць, даведацца пра новыя музычныя інструменты, праявіць свае веды і здольнасці. Падчас конкурсаў маленькія католікі вучыліся гуляць у камандзе і быць адказнымі за іншых. Напрыканцы с. Валянціна распавяла гісторыю пра тое, як важна сябраваць, быць пакорным і адкрытым на іншага чалавека. Шоў скончылася супольнай малітвай. Згодна з салезіянскай традыцыяй усе памаліліся тры «Вітай, Марыя» ў наступных інтэнцыях: каб пазбегнуць смяротнага граху, каб захаваць чыстымі сэрцы, каб пазбегнуць дрэнных сяброў і самім быць добрымі сябрамі для іншых.
Святы Ян Боско выхоўваў дзяцей і моладзь усебакова, каб яны былі добрымі хрысціянамі і сумленнымі грамадзянамі. Мэтай гэтага музычнага шоў было ўзрасці ў адным і ў другім, а таксама добра і весела правесці час з сябрамі. Паводле sdb.by (MV) Фота sdb.by |