| Біскуп Юзаф Станеўскі ў дні актавы ўрачыстасці Усіх Святых маліўся за спачылых у многіх парафіях |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 09.11.2015 16:51 |
|
Таксама іерарх заахвоціў вернікаў да малітвы аб памерлых святарах, якія вучылі любіць Бога і людзей і ўдзялялі сакрамэнты.
1 лістапада, ва ўрачыстасць Усіх Святых, біскуп Юзаф Станеўскі наведаў парафію Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Зарачанцы (Баля Касцёльная). Падчас Імшы іерарх прыгадаў вернікам жыццёвы шлях святых і благаслаўлёных беларускай зямлі, адзначыўшы, што беларускі народ мае права і адпаведныя магчымасці, каб быць святым. 2 лістапада, ва ўспамін усіх памерлых вернікаў, біскуп наведаў сваю родную парафію Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса i св. Язафата ў Заневічах, дзе маліўся за сваіх спачылых продкаў. Таксама іерарх у малітве дзякаваў Богу за жыццё і веру. 3 лістапада біскуп наведаў могілкі ў Гожы, дзе маліўся за свайго аднакурсніка кс. Антонія Самілу, які быў пробашчам у парафіі ў Гожы і адышоў у вечнасць у 2002 г. 4 лістапада, у дыяцэзіяльны дзень малітваў за памерлых святароў Гродзенскай дыяцэзіі, іерарх наведаў парафію Імя Найсвяцейшай Панны Марыі i св. Яна Непамука ў Вялікіх Эйсмантах, дзе маліўся за спачылых гэтай парафіяльнай супольнасці, асабліва за святароў, з якімі пазнаёміўся ў сваім жыцці: кс. Юзафа Мацееўскага, які ўдзяліў будучаму біскупу сакрамэнт хросту, і кс. Станіслава Сароку. Біскуп назваў гэтых святароў “сведкамі Евангелля”, таму што між іншым дзякуючы ім змог рабіць крокі наперад у веры.
5 лістапада іерарх узначаліў святую Імшу ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Квасоўцы, дзе маліўся за памерлага ў гэтым годзе кс. Яна Занеўскага, які стаў узорам таго, як адважна пайсці за голасам Хрыста, і паходзіць з той жа мясцовасці, што і біскуп Юзаф Станеўскі.
Таксама ў гэты дзень падчас святой Імшы маліліся за 9 святароў, забітых гітлераўцамі каля Ліды ў часы Другой сусветнай вайны. |


Пачынаючы ад урачыстасці Усіх Святых, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі на працягу актавы ўрачыстасці Усіх Святых наведаў розныя парафіі і разам з вернікамі памаліўся за спачылых.


для друку