У кляштары піяраў у Шчучыне прайшлі сустрэчы моладзі на тэму «Хрысціянін у свеце» |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
|
09.11.2015 20:42 |
6-8 лістапада ў кляштары піяраў у Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) прайшлі піярскія сустрэчы моладзі на тэму «Хрысціянін у свеце». У сустрэчах прынялі ўдзел вучні 9-11 класаў агульнай колькасцю каля 45 чалавек.
Ініцыятыўныя святары штогод рознымі спосабамі спрабуюць абудзіць мясцовую і запрошаную з Ліды моладзь ад паўсядзённасці. На гэты раз на дапамогу айцам піярам прыехала крэатыўная каманда з Мінска.
На запрашэнне пробашча шчучынскай парафіі а. Вітальда Пяцельчыца SP дапамагчы ў арганізацыі сустрэч адгукнуліся Алена Мыслівец, Юлія Атрашкевіч, Анастасія Савіцкая, Аляксей Пабедзінскі, Віктар Муліца і іншыя.
Сустрэчы ўключылі канферэнцыі, сведчанні, дэбаты, святую Імшу, адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту. Хлопцы і дзяўчаты мелі час як на тое, каб падумаць і паразважаць, так і на вечар знаёмстваў, майстар-клас, школу спеваў, якія далі ўдзельнікам магчымасць праявіць сябе з усіх бакоў.
Размаўляючы на галоўную тэму сустрэч, удзельнікі разам прыйшлі да высновы: «Калі хочаш быць сапраўдным хрысціянінам у свеце, пачні з сябе!» Прысутныя адразу пачалі працаваць над сабой як асобай, а замацаваць вынікі вырашылі сярод сваіх парафіян на нядзельнай Імшы.
(AG)
|
Фотарэпартаж |