Дзень «Карытас» прайшоў у гродзенскай парафіі |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
10.11.2015 12:09 |
Вернікі з вялікім задавальненнем падтрымалі гэтую акцыю. Дырэктар «Карытас-Гродна» ксёндз Віталій Дабраловіч заклікаў усіх прысутных на святой Імшы падтрымаць дабрачынныя праекты як фінансава, так і духоўна, праз індывідуальную малітву. Другі від дапамогі святар адзначыў перш за ўсё.
Святар звярнуў увагу, што трэба ўмець дзяліцца тым, што чалавек мае, і не праходзіць абыякава каля тых, хто знаходзіцца ў патрэбе. Кожны чалавек створаны для таго, каб быць для іншага чалавека, а не замыкацца ў сабе, а аказаная дапамога можа быць крыніцай сапраўднай радасці. Праз акцыю да вернікаў даносілася думка, што дзякуючы дапамозе сэрца чалавека пастаянна пашыраецца, становіцца падобным да сэрца Езуса, поўнага дабрыні і любові.
У парафіян была магчымасць наглядна ўбачыць дзейнасць «Карытас-Гродна» ў кожным праекце праз мабільную фотавыставу.
Алег Гарбачоў, фота аўтара (AG) |