Біскуп Станеўскі ў Заневічах: «Святы Язафат клапаціўся аб еднасці паміж братамі-славянамі» |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
13.11.2015 11:18 |
Урачыстасць узначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, які паходзіць з гэтай парафіі. Удзел у ёй прынялі духавенства Бераставіцкага дэканату і выкладчыкі Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Іерарх заахвоціў кожнага з іх па прыкладзе св. Язафата быць у сённяшнім свеце тым зачынам, які не знішчае і не адвяргае адметнасць, але стараецца зразумець, ацаніць належным чынам погляды іншых і далікатна паказвае «радасць Хрыстовага Евангелля», якой жыве сам.
Прэфект семінарыі ў Гродне кс. Андрэй Лішко ў гаміліі звярнуў увагу на постаць св. Язафата. Па словах кс. Андрэя, святы, накіроўваючыся з Валыні ў Вільню, верагодна, затрымаўся і ў гэтым прыгожым месцы, каб дзяліцца Евангеллем. Святар заклікаў вернікаў дбаць аб сваёй душы, святыні Духа Святога, з запалам і рашучасцю, не паддаючыся спакусам свету, а таксама па прыкладзе св. Язафата дбаць аб збаўленні іншых, быць, як ён, «душахватам», значыць здабываць іншых людзей для Хрыста. |
Фотарэпартаж |