Перэгрынацыя мініяцюр духоўных сімвалаў СДМ пачалася ў Лідзе |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
17.11.2015 11:31 |
Эўхарыстыю ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, адказны па справах моладзі пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
Агульнаму ажыўленню сабраных паслужыла сумеснае выкананне гімна СДМ у Кракаве. Словы гімна і ўзнёслы настрой спадарожнічалі ўсёй сустрэчы.
Наступным месцам перадачы сімвалаў стане 21 лістапада Шчучын. Моладзь Гродна пачала падрыхтоўку да СДМ 17 кастрычніка. Тады ў гродзенскім касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі адбылoся асвячэнне мініяцюр духоўных сімвалаў Сусветнага дня моладзі і ўручэнне іх дэлегацыям парафій горада. |
Фотарэпартаж |