Міністранты і моладзевы хор парафіі ў Шчучыне ў нядзелю Хрыста Валадара Сусвету аднавілі свае абяцанні |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
23.11.2015 16:11 |
Літургічная служба алтара шчучынскай парафіі аднаўляе свае абяцанні ў гэты дзень традыцыйна. Падчас святой Імшы ў лік кандыдатаў, якія рыхтуюцца стаць міністрантамі, былі прыняты сем хлопцаў. Некаторыя з міністрантаў у гэты дзень апынуліся на чарговай ступені прыналежнасці да Літургічнай службы алтара, а на заканчэнне ўсе міністранты аднавілі свае абяцанні перад пробашчам парафіі а. Вітальдам Пяцельчыцам SP, які ўзначаліў урачыстасці, і ўсімі вернікамі. Міністранты нанова абяцалі рупліва служыць пры алтары, узорна сябе паводзіць і быць добрым прыкладам для ўсіх як у касцёле, так і за яго межамі.
А. Віталій Слука SP, (AG) |
Фотарэпартаж |