Малітва ў 40-ю гадавіну смерці кс. Мечыслава Радзішэўскага адбылася ў Новым Двары |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
28.11.2015 22:23 |
28 лістапада вернікі парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Новым Двары (Гродзенская дыяцэзія) маліліся ў 40-ю гадавіну смерці кс. Мечыслава Радзішэўскага. Ксёндз Мечыслаў Радзішэўскі нарадзіўся ў 1888 г., прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў у 1913 г. у Вільні. Да арышту служыў у парафіі Св. Ганны ў Лунне, пасля вызвалення са сталінскіх лагераў прыбыў у парафію ў Новым Двары і ахвярна служыў там доўгія дзесяцігоддзі. Адышоў у вечнасць у 1975 г., пахаваны на парафіяльных могілках.
У гэты дзень, па словах біскупа, удзельнікі Эўхарыстыі ўзгадваюць тыя балесныя часы, калі па ўзнагароду да Пана адыходзілі старэйшыя святары і не было малодшых, і такім чынам са смерцю святара згасалі вечныя лампады ў касцёлах, бо не было каму цэлебраваць святую Імшу. «Згасалі вечныя лампады, зачыняліся і руйнаваліся касцёлы, але немагчыма было вырваць з чалавечага сэрца веру ў Бога, дзякуючы якой сёння Касцёл у Беларусі квітнее новымі шматлікімі пакліканнямі да святарства і кансэкраванага жыцця», — сказаў іерарх. Біскуп заахвоціў усіх прысутных нястомна дзякаваць Богу за тое, што сёння Касцёл развіваецца і ідзе наперад. «Сёння святары, маладыя пастыры ідуць і нанова запальваюць вечныя лампады і чалавечыя сэрцы, удзяляюць святыя сакрамэнты», — дадаў іерарх.
|
Фотарэпартаж |