| Сцэнку «Самы лепшы падарунак на Божае Нараджэнне» прадставілі дзеці парафіі ў Геранёнах |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 30.11.2015 11:33 |
|
Удзельнікі сцэнкі паказалі, як рыхтуюцца да святаў Божага Нараджэння. Для самых родных і блізкіх дзеці запакоўвалі падарункі. Хтосьці вырашыў падараваць кубачак для мамы, а тату – набор інструментаў, для малодшых сясцёр – ляльку і дыск з рэлігійнымі мульфільмамі, а хтосьці – лічбавы фотаапарат, аб якім даўно марыў старэйшы брат. На працягу ўсёй пастаноўкі паміж дзецьмі вёўся дыялог, дзе яны разважалі, якім павінен быць падарунак для лепшага сябра.
Анастасія Мішкура, (AG) |
| Фотарэпартаж |


29 лістапада, у Першую нядзелю Адвэнту, дзеці парафіі Святога Мікалая ў Геранёнах (Гродзенская дыяцэзія) падрыхтавалі невялікую сцэнку пад назвай «Самы лепшы падарунак на Божае Нараджэнне».
для друку