Дзень апекі св. Юзафа Каласанса прайшоў у шчучынскай парафіі |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
|
30.11.2015 14:14 |
У той час, калі ў многіх парафіях перад пачаткам Адвэнту адбываюцца так званыя «Андрэйкі», у парафіі ў Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) абылося штогадовае піярскае свята «Patrocinium».
У гэты дзень піяры ўзгадваюць св. Юзафа Каласанса, апекуна дзяцей і моладзі. Назва гэтага свята паходзіць ад лацінскага слова patrocinium, што азначае патранат, апеку патрона.
У дзень апекі св. Юзафа Каласанса для шчучынскай моладзі былі арганізаваны супольныя забавы. Гульні і конкурсы падзяляліся на дзве часткі. Першая была звязана з забаўляльнай праграмай «Маю талент», падчас яе моладзь магла падзяліцца сваімі здольнасцямі, напрыклад, у спеве, акцёрскай гульні і інш. У другой частцы моладзь, падзеленая на групы, удзельнічала ў конкурсах, спрабуючы прывесці сваю групу да перамогі.
Забавы завяршыліся супольнай малітвай за ордэн піяраў і яго выхаванцаў. 
А. Віталій Слука SP, (AG)
|
Фотарэпартаж |