Душпастырства моладзі Гроднa «Open» арганізавала «Андрэйкі» на марскую тэматыку |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
01.12.2015 11:04 |
28 лістапада Душпастырства моладзі Гроднa «Open» у чарговы раз арганізавала «Андрэйкі» перад пачаткам Адвэнту. Кожная з такіх вечарын, якія арганізоўваюцца душпастырствам, прысвечана якой-небудзь тэматыцы. У іх падрыхтоўцы моладзь праяўляе сваю фантазію, талент і ідэі.
Удзельнікі дзеляцца сваімі ўражаннямі: Алена Богдан: «Вечарына была суперклёвая! Ад таго, што сваімі рукамі рабілі, разам дружна стварылі дэкарацыю, забаўляльная праграма вясёлая, было шмат смачнага. А яшчэ ўсе былі такія прыгожыя, у касцюмах. Здорава! Захапляюць таленты, якімі Пан надзяліў нас. Ініцыятыва, крэатыўнасць, невычарпальная радасць і энергія маладых людзей натхняе і надае спакой, што будучыня ў надзейных руках. Свята адбылося, таму што прыйшоў народ, які любіць і ўмее весяліцца ў духу Божай радасці. Дзякуй усім за выдатны настрой!» Алена Сапешка: «Наша таленавітая моладзь прыдумала забаўныя касцюмы, цікава аформіла інтэр’ер. Тут былі і песні, і конкурсы, і дыскатэка, салодкі стол – усё гэта збліжае моладзь, дапамагае адчуць сябе патрэбным, важным. Хвала Пану за тое, што ў нас ёсць магчымасць сустракацца, спяваць рэлігійныя песні і не толькі, знаёміцца і размаўляць, дзяліцца зарадам пазітыву!» Андрэй Лябецкі: «Думаў, што будзе мала людзей, таму што не было ксяндза Антонія… Усе ўдзельнікі былі актыўныя, не было негатыву. Я задаволены!»
(AG) |
Фотарэпартаж |