Рэкалекцыі на тэму «Мужчына і сям’я» адбыліся ў Гродна |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
02.12.2015 11:31 |
Пасля спантаннай малітвы праслаўлення і падзякі з песнямі і зачытваннем урыўкаў са Святога Пісання вернікі правялі малітву на ружанцы. Малітва гучала польскай і беларускай мовах, а Евангелле зачытвалі на рускай і беларускай. Падчас першай канферэнцыі закраналася пытанне дзеянняў чалавека. Як паведамлялася падчас канферэнцыі, самы доўгі шлях у жыцці чалавека – гэта шлях ад розуму да сэрца. Ксёндз Віктар Ханько звярнуў увагу, што разуменне сэрцам умацоўвае нас, калі мы ўпадаем у слабасці, і адцягвае ад грэшных учынкаў, а калі мы па-сапраўднаму любім Бога, то таксама будзем ненавідзець тое, што робім супраць Яго.
Другая канферэнцыя была прысвечана пытанню непасрэдных зносін унутры сям’і. Ксёндз Віктар Ханько заклікаў удзельнікаў шукаць у сям’і мову любові ў зносінах з жонкай, дзецьмі, бацькамі і сёстрамі. «Любоў мае на ўвазе ахвярнасць, таму бацькі павінны ахвяраваць сабой, сваім часам і задавальненнямі дзеля жонкі і дзяцей. Зносіны, пабудаваныя на любові, дазваляюць вывесці сям’ю на новы ўзровень, дзе галава – Бог», – заўважыў святар. Пасля перапынку жадаючыя маглі прыступіць да сакрамэнту пакаяння. У гэты час праходзіла адарацыя, якую праводзілі ўдзельнікі руху МСЮ. Таксама адбылася святая Імша.
У гаміліі кс. Віктар Ханько падвёў вынікі тэмы «Мужчына і сям’я». Святар падкрэсліў, што мужчынам патрэбна ўдасканальваць свае зносіны з блізкімі (жонкай і дзецьмі). «Пан Бог павінен стаць прыярытэтам у жыцці кожнага. Толькі Бог можа навесці парадак у зямным жыцці: у грамадстве, на працы і ў сям’і», – заключыў святар. Паводле msj.by (MV) |