Адпустовая ўрачыстасць адбылася ў парафіі Св. Мікалая, біскупа, у Геранёнах |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
07.12.2015 12:35 |
У вёсцы Сураж, якая належыць да геранёнскай парафіі, дзеці прадставілі сцэнку “Самы лепшы падарунак на Божае Нараджэнне”, якая ў чарговы раз прымусіла гледачоў задумацца над падрыхтоўкай свайго сэрца да Нараджэння Езуса Хрыста.
Цэнтральнай кропкай парафіяльнай урачыстасці стала Эўхарыстыя, якую ўзначаліў пробашч парафіі кс. Дзмітрый Несцер. З гаміліяй да вернікаў звярнуўся айцец Вітальд Жэльветра, пробашч суседняй парафіі Святога Казіміра ў Ліпнішках.
Прыемным момантам у гэты дзень стала для вернікаў прысутнасць святога Мікалая на Імшы. Дзеці атрымалі ад яго салодкія падарункі. |
Фотарэпартаж |