Прыміцыйная Імша кс. Алега Яновіча прайшла ў гродзенскай семінарыі |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
09.12.2015 16:52 |
Святар атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне ў гродзенскай катэдры з рук біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча 21 лістапада. Ксёндз Алег Яновіч наведаў семінарыйную супольнасць, каб падзякаваць усім тым, хто дапамагаў яму на шляху да святарства. У той жа дзень святар узначаліў святую Імшу ў інтэнцыі ўсіх асобаў, якіх сустрэў падчас фармацыі, а таксама ў інтэнцыі семінарыі і выкладчыкаў, каб з Божай дапамогай яны працягвалі далейшую працу ў падрыхтоўцы да Божай службы новых святароў. Рэктар семінарыі кс. д-р Раман Рачко ад імя ўсёй семінарыйнай супольнасці пажадаў новапрэзбітэру, каб яго штодзённае служэнне, якое распачынае святар, прыносіла плён і выконвалася з вялікім адданнем Пану Богу, Касцёлу і людзям, да якіх будзе пасланы. Ксёндз Алег Яновіч удзяліў усім прысутным прыміцыйнае благаслаўленне i папрасіў аб малітоўнай падтрымцы ў святарскім служэнні. Кс. Юрый Марціновіч |
Фотарэпартаж |