Семінарыю ў Гродне наведалі дзеці з радунскага дома-інтэрната |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
|
11.12.2015 15:41 |
Ужо на працягу некалькіх гадоў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне наведваюць дзеці з радунскага дома-інтэрната. Гэты год не стаў выключэннем.
Семінарыйная супольнасць апякуецца выхаванцамі інтэрната і заўсёды сустракае доўгачаканых гасцей з вялікай радасцю і пашанай, як вельмі блізкіх і дарагіх сэрцу людзей.
Падчас сёлетняй сустрэчы семінарысты спрабавалі стварыць неабходныя ўмовы для таго, каб дзеці адчулі бязмежную любоў і цеплыню бацькоўскага дома, пранікліся радасцю светлага свята Нараджэння Хрыста, зразумелі, што, нягледзячы на ўсе жыццёвыя абставіны, трэба заўсёды заставацца добрымі, міласэрнымі і за ўсё дзякаваць Богу.
Навучэнцы семінарыі спадзяюцца, што атмасфера, насычаная яркімі эмоцыямі і ўражаннямі, пакіне ў душы кожнага з прысутных незабыўны след, дапаможа зразумець міласэрнасць, любоў, бескарыслівасць у чалавечых узаемаадносінах і стане духоўнай падтрымкай у далейшым жыцці.
Яўген Амасёнак, (AG)
|
Фотарэпартаж |