Адвэнтавы дзень духоўных разважанняў у гродзенскай семінарыі правёў біскуп Алег Буткевіч |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
|
14.12.2015 10:59 |
10-11 снежня навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне ўдзельнічалі ў адвэнтавых духоўных разважаннях. На гэты раз дзень духоўных разважанняў правёў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, які з’яўляецца выпускніком гэтай навучальнай установы.
Жаданне ўзрастаць у любові і будаваць блізкія адносіны з Богам з’яўляецца неад’емнай часткай жыцця верніка. Таму кіраўніцтва семінарыйнай супольнасці ў Гродне стварыла неабходныя ўмовы для таго, каб навучэнцы атрымалі магчымасць адчуць сваё аднаўленне і па-новаму стаць у праўдзе падчас духоўных практыванняў.
Біскуп Алег Буткевіч у ходзе духоўных разважанняў падзяліўся з семінарыстамі сведчаннем бязмернай Божай любові ў сваім жыцці і заахвоціў тых, хто рыхтуецца да святарства, добра выкарыстаць час, які яны праводзяць у семінарыі.
Таксама іерарх адзначыў важнасць малітвы, якая павінна стаць фундаментам жыцця кожнага хрысціяніна, а тым больш будучага святара.
(JM)
|
Фотарэпартаж |