«Caritas» Іўя праводзіць адвэнтавую акцыю дапамогі людзям у патрэбе |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
16.12.2015 11:09 |
Выручаныя сродкі будуць прызначаны для людзей у патрэбе. Сімвалічныя падарункі ў святочны перыяд атрымаюць дзеці з інтэрната, людзі з дамоў састарэлых, а таксама адзінокія. Як адзначыў у размове з Сatholic.by ініцыятар акцыі ксёндз Ян Гавецкі, пробашч парафіі Свв. Апосталаў Пятра і Паўла у Іўі, такая адвэнтавая ініцыятыва ўжо стала парафіяльнай традыцыяй. «Сродкі ад гэтай акцыі, якімі мы прагнем падзяліцца з людзьмі ў патрэбе, — гэта наша ахвяра, якая поруч з малітвай і постам з’яўляецца фундаментам нашага хрысціянскага жыцця», — адзначае святар. «Калі Езус прыйдзе ў хвале падчас Апошняга Суду, мы пабачым, які плён меў кожны наш учынак — колькі дабра нам удалося ўнесці ў жыццё іншых людзей і які ўнёсак зрабіў кожны з нашых учынкаў. Часам гэта добрыя знакі ўвагі, радасць дзіцяці або старэйшай асобы, адзінокіх людзей, былі выкліканы падарункам да Божага Нараджэння і могуць прынесці вялікае дабро», — дадаў ініцыятар акцыі. Падобныя ініцыятывы адбываюцца ў іўеўскай парафіі таксама перад Вялікаднем, калі распаўсюджваюцца ўпрыгажэннi на велікодны стол і галінкі на Пальмовую нядзелю. Кс. Юрый Марціновіч |
Фотарэпартаж |