Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Навучэнцы семінарыі ў Гродне наведалі дом-інтэрнат у в. Галавічполле |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
|
17.12.2015 11:22 |
Ужо на працягу многіх гадоў навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне наведваюць дзіцячыя прытулкі і дамы Гродзенскага раёна. 16 снежня яны сустрэліся з дзецьмі-інвалідамі з дома-інтэрната ў вёсцы Галавічполле.
Пераважная большасць насельнікаў гэтага дома-інтэрната — сіроты або дзеці, ад якіх адмовіліся бацькі.
Падчас сустрэчы семінарысты на чале з прэфектам кс. Андрэем Лішко спрабавалі адарыць дзяцей любоўю і радасцю надыходзячага свята, правялі катэхезу пра Божае Нараджэнне. Потым усе разам падзяліліся аплаткай і спявалі калядныя песні.
У якасці падзякі за шчырыя, напоўненыя любоўю і клопатам адносіны семінарыстаў да дзяцей выхаванцы інтэрната падрыхтавалі для гасцей канцэрт, які падарыў радасць і ўзнёслы настрой усім гледачам.
Яўген Амасёнак
|
Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.