Аплаткавая сустрэча для Таварыства Святой Сям’і з Назарэта прайшла ў Навагрудку |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
|
21.12.2015 12:25 |
20 снежня ў кляштары сясцёр назарэтанак у Навагрудку адбылася аплаткавая сустрэча для Таварыства Святой Сям’і з Назарэта, у якой прынялі ўдзел сем’і з Навагрудка.
Сустрэчу праводзілі сёстры назарэтанкі. На пачатку адна з сясцёр распавяла пра традыцыі і сімвалы, звязаныя з Божым Нараджэннем.
Падчас сустрэчы прысутныя маглі перажыць падзеі, звязаныя з нараджэннем Езуса Хрыста, вярнуўшыся ў далёкае мінулае дзякуючы прадстаўленню, якое падрыхтавалі дзеці і моладзь пад кіраўніцтвам Марыі Талочка.
У атмасферы любові і радасці з нагоды надыходзячых святаў сем’і разам з сёстрамі назарэтанкамі дзяліліся аплаткай і складвалі ўзаемныя пажаданні.

Пасля ў сабраных быў час на прабыванне разам: на размовы, усмешкі, добрае слова, гарбату пад спевы калядак.
С. Лаўра Шукяловіч
|
Фотарэпартаж |