Калядная сустрэча для дзяцей са шматдзетных, няпоўных і малазабяспечаных сем'яў прайшла ў Гродзенскай дыяцэзіі |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
22.12.2015 14:14 |
Мерапрыемства атрымалася вельмі насычаным і вясёлым. У госці да дзяцей завітаў святы Мікалай. Дзеці з цікавасцю расказвалі вершы, адгадвалі загадкі і ўдзельнічалі ў конкурсах, за што атрымлівалі салодкія прызы і падарункі ад святога. Таксама для дзяцей быў арганізаваны салодкі стол.
Калядная сустрэча вярнула таксама дарослых у свет дзяцінства з яго атмасферай радасці і чакання цудаў. Можна было ўбачыць на тварах удзельнікаў шчырыя ўсмешкі, вочы дзяцей іскрыліся ад радасці. Каляднае свята запомнілася ўдзельнікам атмасферай дабрыні, цеплыні, любові, пазітыву і імкнення да лепшага.
Вольга Кічко |