| Конкурс каляднай стаенкі завяршыўся ў парафіі Іўя |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 22.12.2015 14:40 |
|
Сёлета ў конкурсе прынялі ўдзел больш за сто дзяцей, якія прадставілі 49 творчых прац — як калектыўных, так і асабістых. Кожны з удзельнікаў атрымаў падарункі ад арганізатара конкурса ксяндза Яна Гавэцкага.
Шмат творчай фантазіі, любові і пяшчоты ўкладзена дзецьмі ў работы над першым прыстанкам маленькага Пана на Зямлі. Разнастайныя матэрыялы выкарыстаны з мастацкім густам. Многія стаенкі падсвечаны агеньчыкамі і ілюмінацыяй. Зразумела, што самым маленькім удзельнікам конкурса дапамагалі іх бацькі, і такім чынам некалькі снежаньскіх вечароў сям’я ядналася ў гэтай творчай справе, якая разам з працай над сваім духоўным жыццём, удзелам у Раратах, здзяйсненні добрых учынкаў, ахвяраванняў для патрабуючых з’яўляецца падрыхтоўкай да святаў Божага Нараджэння.
Пасля падвядзення вынікаў калядныя стаенкі яшчэ некалькі дзён застануцца ў парафіяльным касцёле, а затым будуць падараны адзінокім людзям, каб і ў іх дамах з прыходам Хрыста заўжды гарэў агеньчык святла, надзеі і любові. Таццяна Болатава |
| Фотарэпартаж |


У іўеўскай парафіі Святых Апосталаў Пятра і Паўла 20 снежня прайшоў традыцыйны конкурс каляднай стаенкі. 13 гадоў запар напярэдадні святаў Божага Нараджэння касцёл упрыгожваюць шматлікія кампазіцыі, прысвечаныя прыходу ў свет Пана Езуса – Збаўцы.
для друку