«Як гэта было з нараджэннем Пана Езуса»: містэрыю на тэму Божага Нараджэння прадставілі ў Сапоцкіне |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
28.12.2015 15:46 |
Мэта святаў Божага Нараджэння – найперш сабраць каля супольнага стала ўсіх членаў сям’і, каб разам дзякаваць Богу Айцу за тое, што паслаў на зямлю свайго Сына Езуса Хрыста, які стаў адным з людзей, і каб цешыцца прабываннем разам. Парафіяльная супольнасць у Сапоцкіне дзялілася радасцю падчас сёлетняга прадстаўлення, якое па традыцыі рыхтавалі дзеці і моладзь.
Выканаўцы паказалі, што Езуса Хрыста можна спаткаць таксама ў штодзённасці жыцця – у прыродзе, у бліжніх, у розных падзеях, – і заахвоцілі, каб сучасны чалавек быў адкрыты на ўсё, што прыходзіць. |
Фотарэпартаж |