Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Дзень Міласэрнасці для сужэнцаў і сем’яў прайшоў у Гудагаі |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 30.12.2015 12:00 |
|
На пачатку ўрачыстасцяў увазе прысутных было прапанавана падрыхтаванае дзецьмі прадстаўленне аб нараджэнні Хрыста. У ім маленькія артысты распавялі аб Божым Сыне, які прыйшоў у свет у сям’і і яднае чалавечыя сэрцы, распальваючы іх любоўю да Бога і людзей.
Цэнтрам урачыстасцяў стала святая Імша. Падчас яе прысутныя сужэнцы аднавілі сужэнскія абяцанні.
А. Казімір Мараўскі OCD, (AG) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


27 снежня, у свята Святой Сям’і, у санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі адбыўся Дзень Міласэрнасці для сужэнцаў і сем’яў. Да Брамаў Міласэрнасці, адчыненых у санктуарыі ў межах Надзвычайнага Юбілейнага Года Міласэрнасці, вернікі прыбывалі цэлымі сем’ямі.


для друку