Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Вернікі парафіі ў Забалаці наведалі Шпіталь сястрынскай дапамогі
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
31.12.2015 00:00

25 снежня пробашч забалацкай парафіі Найсвяцейшай Тройцы (Гродзенская дыяцэзія) кс. Генрых Яблоньскі разам з парафіянамі, старшынёй Забалацкага сельвыканкама і святым Мікалаем наведалі Шпіталь сястрынскай дапамогі ў Забалаці.

У гэтым шпіталі знаходзяцца людзі, які не могуць абыйсціся без дапамогі іншых – самотныя і хворыя. Знаходзіцца паміж такіх людзей было для гасцей вялікім гонарам, бо яны з вялікай радасцю і слязьмі ў вачах глядзяць на таго, хто прыйшоў іх адведаць.

Гасцям хацелася прынесці гэтым людзям хоць крыху свята Божага Нараджэння. Пробашч парафіі і старшыня сельвыканкама падзяліліся аплаткамі з хворымі, а святы Мікалай падарыў салодкія пачастункі. Вернікі забалацкай парафіі аздобілі ўсё гэта каляднымі песнямі. Слёзы радасці каціліся па шчаках самотных людзей, ад удзячнасці яны проста цалавалі гасцям рукі.

Вернікі забалацкай парафіі ўпэўнены, што, каб дапамагаць самотным людзям, патрэбна вялікая адказнасць і міласэрнасць, таму яны выказваюць вялікую падзяку тым, хто штодзённа апякуецца імі ў забалацкім Шпіталі сястрынскай дапамогі.

Ганна Залеская, (AG)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.