Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Падарункі на Божае Нараджэнне атрымалі пацыенты лідскай бальніцы |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
|
31.12.2015 00:28 |
У перыяд святаў Божага Нараджэння ў лідскай цэнтральнай раённай бальніцы (далей — ЦРБ) пачалася дабрачынная акцыя «Рука міласэрнасці».
Галоўным ініцыятарам акцыі і адным з яе асноўных спонсараў разам з дырэктарам мясцовага Дома гандлю Валерыем Касяком выступіў капелан капліцы Маці Божай з Лурда пры ЦРБ кс. Юрый Бяганскі.
Першымі свае падарункі атрымалі 30 дзяцей, якія свята Божага Нараджэння сустракалі на лячэнні ў раённым педыятрычным аддзяленні ЦРБ для дзяцей-інвалідаў.
Пазней сваіх уладальнікаў знайшлі і адмысловыя сертыфікаты на падарункі. Неўралагічнае аддзяленне ЦРБ атрымала крэслы-каляскі для транспарціроўкі пацыентаў.
Памятныя падарункі з рук галоўнай медсястры Галіны Якімовіч і старэйшай акушэркі Алены Хартановіч атрымалі і мамы адзінаццаці немаўлят, якія нарадзіліся ў радзільні 24 і 25 снежня. 
(IL)
|
Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.