| Сем’і Асацыяцыі Святой Сям’і сустрэлі Новы год у кляштары |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 04.01.2016 12:17 |
|
Распачалося святкаванне святой Імшой, якую служыў кс. Міхаіл Бубен. Пасля Імшы сем’і падзякавалі ў малітвах Богу за мінулы год і папрасілі Яго благаслаўлення на наступны год. «Мы вельмі ўдзячныя Богу за магчымасць сустракацца, дзяліцца радасцю і любоўю, маліцца разам за сем’і ўсяго свету, а асабліва за беларускія сем’і», — падзяліліся ўражаннямі сёстры назарэтанкі. Вялікай радасцю для дзяцей і дарослых стала карнавальная ноч.
Ксёндз Віталій Сідоркін і ксёндз Віталій Цыбульскі парадавалі сем’і і манахінь цікавымі канферэнцыямі. Не абыйшлося і без традыцыйнай латарэі, якая стала прыемным сюрпрызам. С. Марыянна Алешчык |
| Фотарэпартаж |


Ужо ў сёмы раз сёстры назарэтанкі з Навагрудка запрашаюць сем’і Асацыяцыі Святой Сям’і ў свой кляштар, каб сустрэць Новы год у малітвах. Гэты Новы год разам з мясцовымі сем’ямі ў Навагрудку сустракалі сем’і з Гродна і Смаргоні.
для друку