«Разам будаваць еднасць»: у Гродне прайшла аплаткавая сустрэча для супрацоўнікаў курыі |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
|
05.01.2016 14:45 |
5 студзеня ў будынку курыі Гродзенскай дыяцэзіі адбылася аплаткавая сустрэча для ўсіх супрацоўнікаў — як духоўных, так і свецкіх — гэтай структуры. У сустрэчы прынялі ўдзел біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч і дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
Курыя з’яўляецца вельмі важным месцам, паколькі каардынуе працу ўсёй дыяцэзіі. Усе, хто працуе ў курыі, духоўныя і свецкія асобы, з’яўляюцца найбліжэйшымі дарадчыкамі біскупаў і ўтвараюць адну сям’ю, якая клапоціцца аб дыяцэзіі.
Ад імя ўсіх супрацоўнікаў курыі пажаданні для гродзенскіх біскупаў склаў віцэ-канцлер курыі кс. Антоні Грэмза. Святар пажадаў іерархам далей весці вернікаў да канчатковай мэты, якой з’яўляецца збаўленне. Усім супрацоўнікам курыі кс. Антоні Грэмза пажадаў «разам, у супрацоўніцтве з біскупамі, будаваць еднасць і клапаціцца пра дабро для ўсёй дыяцэзіі». 
Біскупы падчас складання віншаванняў падзякавалі супрацоўнікам курыі за адданую і ахвярную службу, якую тыя спаўняюць у Касцёле на Гродзеншчыне.
Кс. Юрый Марціновіч
|
Фотарэпартаж |