Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Ксёндз Юзаф Багдзевіч прызначаны біскупскім вікарыем па справах агульнага душпастырства Смаргонскага рэгіёна |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
|
08.01.2016 10:11 |
У першыя дні новага 2016 года біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч прызначыў ксяндза Юзафа Багдзевіча вікарыем па справах агульнага душпастырства Смаргонскага рэгіёна.
На новай пасадзе святар заменіць кс. Здзіслава Вэдэра SDB, які ў верасні 2015 года быў прызначаны духоўным айцом навучэнцаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.
Ксёндз Юзаф Багдзевіч нарадзіўся 8 кастрычніка 1973 года. Паходзіць з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Новым Двары. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў 12 кастрычніка 1997 года ў гродзенскай катэдры з рук гродзенскага ардынарыя біскупа Аляксандра Кашкевіча. З 2003 года кс. Юзаф Багдзевіч з'яўляецца пробашчам у парафіі Свв. Космы і Дам’яна ў Астраўцы. У чэрвені 2015 быў прызначаны дэканам Астравецкага дэканату.
Біскупскі вікарый прызначаецца дыяцэзіяльным біскупам у справах выканаўчай улады ў пэўнай частцы дыяцэзіі або пэўнай частцы спраў. Біскупскі вікарый павінен інфармаваць біскупа пра важнейшыя справы ў адпаведным рэгіёне. Кс. Юрый Марціновіч, (IL)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.