«Нараджайся ў сэрцы маім заўсёды»: аплаткавая сустрэча Душпастырства моладзі «OPEN» прайшла ў Гродне |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
08.01.2016 12:13 |
Сустрэча распачалася святой Імшой, якую ўзначаліў кс. Антоні Грэмза, душпастыр моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. У гамiлii святар заахвоціў у новым годзе даверыцца Богу, якi заўсёды з’яўляецца мiласэрным i заўсёды чакае сваіх дзяцей. Ксёндз Антонi Грэмза адзначыў, што Езус, прыходзячы ў свет, абраў для сябе ўбогае месца, нарадзiўся ў прастаце i ўбостве. Паводле слоў святара, менавiта праз гэта Хрыстус хоча навучыць кожнага чалавека, што перад Богам заўсёды трэба быць простым, звычайным, натуральным. Пасля святой Імшы прайшла аплаткавая сустрэча, якую працягнулі музычныя выступленні гурта «OPEN» і святочны канцэрт ад студэнтаў з Нігерыі. Удзел у падобных сустрэчах афрыканскіх студэнтаў стаў ужо традыцыяй — госці з Афрыкі моляцца, спяваюць і радуюцца ў Богу разам з беларусамі, што пацвярджае адзінства людзей у Касцёле. Ксёндз Антоні Грэмза падзякаваў усім за ўдзел, за супольна перажытыя хвіліны, за радасную і цёплую атмасферу, за адну вялікую моладзевую сям’ю. На заканчэнне ўсіх ахвотных чакаў салодкі пачастунак пры гарбаце. Марына Паўтарак, Агата Каўшук |
Фотарэпартаж |