Калядную сцэнку для дзяцей зладзілі ў парафіі Св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
|
08.01.2016 12:28 |
У касцёле святога Станіслава Косткі ў Ваўкавыску адбылося каляднае прадстаўленне з удзелам казачных герояў Дзеда Мароза, Снягурачкi, бабы Ягi, а таксама Трох Каралёў i шматлiкiх дзяцей вернікаў парафіі, якiя дапамаглi прысутным акунуцца ў атмасферу зімовых святаў.
Была прадстаўлена сцэнка, у якой Дзед Мароз змог нанова пазнаць радасць жыцця, адкрыць сваё сэрца на нараджэнне Дзіцяткі Езуса i разам з Трыма Каралямi, якiя прынеслi дары Божаму Сыну, укленчыць перад Ім.
Дапамаглi яму даведацца пра нараджэнне Хрыста Святая Ноч, Бэтлеемская зорка, ягняткi i пастушкi, якiя былi сведкамi гэтай цудоўнай падзеi. Была i баба Яга, якая спрабавала iм перашкодзiць.
Пасля тэатралізаванага прадстаўлення маленькія акцёры i прысутныя гледачы сабраліся на аплаткавай сустрэчы.
Cвятлана Мурончык, фота Алiны Мурончык
|
Фотарэпартаж |