| Моладзь з парафіі Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку правяла выязныя рэкалекцыі ў Тракелях |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 08.01.2016 15:22 |
|
Як адзначыў арганізатар паездкі пробашч парафіі Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку кс. Юрый Жэгарын, асноўнай мэтай паездкі сталі малітва, інтэграцыя і адпачынак.
4 студзеня навагрудская моладзь на таварысцкай сустрэчы пазнаёмілася з моладдзю парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе, якая ў гэты дзень таксама адведвалі Тракелі.
На завяршэнне сваёй паездкі навагрудская моладзь па дарозе дадому завітала ў парафію Спаслання Святога Духа ў Бярозаўцы, дзе прадставіла калядную сцэнку. Тэтралізаваная пастаноўка ў Бярозаўцы стала працягам адмысловых «тэатральных гастроляў» моладзі з Навагрудка — акрамя роднага горада моладзь ужо выступіла і ў Дзятлаве. (IL) |
| Фотарэпартаж |


Парафію Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Тракелях з 3 па 5 студзеня наведвала моладзь з парафіі Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку. У выязных рэкалекцыях прынялі ўдзел 12 чалавек ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў.
для друку