| Сустрэча святароў Шчучынскага дэканата прайшла ў кляштары піяраў |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 11.01.2016 16:04 |
|
Ужо традыцыйнымі сталі частыя сустрэчы святароў, якія збіраюцца не толькі для таго, каб абмеркаваць правядзенне розных мерапрыемстваў, што плануюцца ў парафіях дэканата, але найперш для адчування еднасці і дзяленнем сваім вопытам з душпастырскага жыцця. Цэнтральным пунктам сустрэчы стала супольная малітва, пасля якой кс. Алег Петрашко, пробашч парафіі ў Ляцку і сакратар дэканата, правёў канферэнцыю на тэму «Маё пакліканне і пакліканне святога Пятра». Прамоўца зазначыў, што ў святарскім жыцці можна быць падобнымі да святога Пятра, які часамі не толькі адзін крочыць за Хрыстом, але хоча “цягнуць” Хрыста за сабою, вызначаючы Яму заданні ці прагненні, якія павінны спаўняцца ў яго жыцці. Іншымі словамі — шукае «зручнага», ці «свайго», Хрыста. Апрача малітоўнай часткі, быў час на супольны адпачынак. На кава-перапынку святары маглі паразважаць над разнастайнымі праблемамі.
А. Віталій Слука SP |
| Фотарэпартаж |


7 студзеня адбылася чарговая сустрэча святароў Шчучынскага дэканата Гродзенскай дыяцэзіі. На гэты раз святары Шчучыншчыны сабраліся ў кляштары айцоў піяраў.
для друку