Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Вернікі Вялікай Бераставіцы атрымалі ў падарунак калядны канцэрт ад дзяцей і моладзі парафіі |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 13.01.2016 12:54 |
|
Калядны канцэрт стаў ужо традыцыяй у парафіі. Артысты не толькі спявалі калядкі і песні пра Божае Нараджэнне, чыталі разважанні, але і гралі на розных музычных інструментах. Выступленне вельмі спадабалася парафіянам і гасцям. Напрыканцы святочнай праграмы са словамі захаплення і ўдзячнасці да ўсіх прысутных звярнуўся пробашч парафіі а. Вальдэмар Слота CSsR.
С. Мірыям Трацяк SSND |
| Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


Нядзеля Хросту Пана, 10 студзеня, стала сапраўдным святам для вернікаў парафіі Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы. Пасля ўрачыстай cвятой Імшы, якую цэлебраваў а. Анджэй Ядкоўскі CSsR, адбыўся святочны канцэрт, які падрыхтавалі дзеці і моладзь разам з Наталляй Дарожка і з с. Антанінай Вайцяшчук SSND.
для друку