Семінарыйны гурт «Ave» завітаў з калядным канцэртам у Прафесійна-тэхнічны ліцэй Навагрудка |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
15.01.2016 13:07 |
У актавай зале ліцэя семінарысты падарылі вялікай колькасці студэнтаў святочны канцэрт, раздзяліўшы з імі радасць нараджэння Езуса Хрыста. Удзельнікі гурта падчас канцэрту праслаўлялі Бога, а таксама набліжалі моладзі дарогу, якую самі абралі праз паступленне ў семінарыю. Моладзь, якая сабралася на канцэрце, шчырым вітаннем прыняла гэтую радасную навіну, уключаючыся ў спеў, цешачыся і разам праслаўляючы Пана. Гэта ўжо не першая сустрэча семінарыйнага гурта са студэнтамі. Семінарысты рэгулярна наведваюць навучальныя ўстановы не толькі ў святочны перыяд. Яны сустракаюцца з моладдзю, наладжваюць з ёю кантакты, а самае важнае — рэалізуюць праз гэта словы Хрыста: «Ідзіце і навучайце!» У той жа дзень семінарыйны гурт разам з прэфектам семінарыі кс. Андрэем
Лішко наведалі парафію Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку. Там яны прынялі
ўдзел у святой Імшы і выступілі са святочным канцэртам.
Кс. Юрый Марціновіч |
Фотарэпартаж |