Калядная сустрэча педагогаў прайшла ў Лідзе |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
15.01.2016 16:06 |
На самым пачатку кс. Андрэй прывітаў сабраных цёплымі словамі, выказаў удзячнасць за прысутнасць і запрасіў на супольную малітву. Падчас малітвы прысутныя мелі магчымасць яшчэ раз падзякаваць Богу за 2015 год і папрасіць у новым Годзе Міласэрнасці падтрымкі ў працы. Пасля малітвы настаў самы значны момант сустрэчы — дзяленне аплаткай, якая з'яўляецца сімвалам адзінства і дабра, злучае людзей. Падчас каляднай сустрэчы прысутныя складалі віншаванні і найлепшыя пажаданні адзін аднаму, дзелячыся белым кавалачкам хлеба.
Памяшканне, дзе праходзіла сустрэча, было напоўнена калядным настроем, галоўным атрыбутам з’яўляліся яслі з маленькім Езусам, гучалі аудыёзапісы калядак, усе жадаючыя падхоплівалі знаёмы матыў і спявалі калядныя песні. Напрыканцы, дамаўляючыся аб наступнай сустрэчы, пробашч пажадаў усiм настаўнiкам, каб маленькі Езус аберагаў ад нягодаў, каб жыццё было напоўнена святлом, цяплом, радасцю і дабрабытам. Паводле pijary.info, (AYU) |