| Ксёндз Віталій Дабраловіч на аплаткавай сустрэчы валанцёраў гродзенскага «Карытас»: «Цярпімасць — адна з галоўных якасцяў валанцёра» |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 19.01.2016 16:16 |
|
Перад дзяленнем аплаткай святар адзначыў якасці, якімі павінен валодаць сапраўдны валанцёр: «Нягледзячы на тое, што святы Божага Нараджэння ўжо прайшлі, мы заўсёды павінны памятаць, што Езус нарадзіўся для таго, каб несці святло, любоў, дабро і цярпімасць у гэты свет. Менавіта цярпімасць з’яўляецца адной з галоўных якасцяў валанцёра, бо людзі, з якімі звязана наша дзейнасць, бываюць рознымі, але ўсе яны заслугоўваюць любові, разумення і дапамогі. Давайце будзем сваёй цярпімасцю і добрымі ўчынкамі праяўляць сваю веру і даваць людзям штуршок да перамен у сваім жыцці...» Пасля дзялення аплаткамі прысутныя працягнулі сустрэчу пры гарбаце і печыве.
Марыя Янкевіч, (IL) |
| Фотарэпартаж |


Сустрэча традыцыйна пачалася святой Імшы ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя, пасля чаго валанцёры сабраліся ў галоўным офісе «Карытас Гродна». Разам з валанцёрамі на сустрэчы прысутнічаў дырэктар Нацыянальнага «Карытас» кс. Віталій Дабраловіч.
для друку